Быць здаровым – гэта стыльна!

Быць здаровым – гэта стыльна!

У рамках круглагадовай Спартакіяды 2023 сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Аршанскага раёна 13.09.2023 на цэнтральным стадыёне г. Орша прайшлі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным шматборстве. Каманда ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у складзе: Аляксандра Жукава, Яўгенія Канадзеева, Уладзіслава Лесавога, Таццяны Васiльчык, Надзеі Фёдаравай паказала добрыя вынікі ў мнагаборстве і па шмат якіх кірунках перасягнула супернікаў. У чарговы раз хлопцы пераканаліся, што быць здаровым – гэта стыльна!