Дзень памяці ваяроў-інтэрнацыяналістаў

Дзень памяці ваяроў-інтэрнацыяналістаў

У 35-ы Дзень памяці ваяроў-інтэрнацыяналістаў ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна-побытавых пытаннях Ігарам Літоўчыкам узялі ўдзел у мітынгу ў памятнага знака на беразе ракі Дняпро ў горадзе Орша, дзе ўсклалі жывыя кветкі, аддаўшы даніну павагі загінулым героям-землякам, якія не вярнуліся з той вайны.

У адрас ветэранаў гучалі словы падзякі за мужнасць і адвагу, гонар і годнасць з якімі яны выконвалі свой ваярскі абавязак, і пажадання ўсім моцнага здароўя, даўгалецця, цяпла і ўтульнасці ў сем'ях, чыстага мірнага паднябення над галавой!