Адкрыццё новага інтэрната

Адкрыццё новага інтэрната

10.08.2019г. адбылося засяленне сямейных грамадзян якія працуюць у ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у інтэрнат №2 па вул. Сяргея Грыцаўца, 57, пасля завяршэння яго рэканструкцыі. Стужачку разрэзалі юныя жыхары інтэрната, а першым парог інтэрната перасёк, па славянскай традыцыі, коцік па імі «Ціхан». Ключы ад добраўпарадкаванага жылля атрымалі 20 сем'яў. Адміністрацыя інтэрната сустрэла новых жыхароў «хлебам - соллю» - салодкім сталом.