Санітарная дружына авіярамонтнага - у прызёрах!

Санітарная дружына авіярамонтнага - у прызёрах!

Санітарная дружына авіярамонтнага - у прызёрах!

23 чэрвеня 2023 года на стадыёне «Лакаматыў» прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фармаванняў цывільнай абароны. Наша санітарная дружына ў складзе: Лесавога В.О., Ошава О.А., Дабрынёўскай Ю.П., Кісцянёвай А.Г., Трэбнiкавай О.Н., Кошалевай Е.С., Прыказчыкавай Т.Ф., Валаткевiча П.А., Шпак А.Ю., Шпак А.Ю., Шпак О.Ж., Бандарковай Я.Ю., Рычковай Л.А., Мяцеліцы Д.І. спаборнічалі з дзесяццю камандамі прадпрыемстваў Аршанскага раёна. Спаборніцтвы праводзіліся ў чатыры этапы: праверка табельнага абсталявання санітарнай дружыны са здачай нарматыву апранання адгазніка, у тым ліку на пацярпелага, агнішча камбiнаванага паражэння, агнішча хiмiчнага паражэння, агнішча iнфекцыйнага паражэння. Не гледзячы на тое, што ў складзе дружыны ў апошні момант былі замены, нашы хлопцы змаглі скарыстацца астатнім часам і годна падрыхтавацца, што і прынесла свае плады. Падчас напружанага змагання, саступіўшы толькі нязменным лідарам спаборніцтваў дружыны ОМКК і Льнокамбіната, наша дружына заняла трэцяе прызавое месца. А Кісцянёвай А.Г. быў уручаны дыплом «Лепшаму санітарнаму дружынніку». Спадзяёмся, што хлопцы не разгубяць свайго баявога запалу, з якім праходзілі ўсе этапы спаборніцтваў да наступнага года і прызавыя месцы стануць для іх добрай штогадовай традыцыяй. Чаго ім і жадаем.