Спартакіяда – 2023

Спартакіяда – 2023

18 студзеня 2024 года падведзены вынікі раённай круглагадовай «Спартакіяды – 2023» прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Аршанскага раёна. У лёдавай арэне Орша адбылася цырымонія ўзнагароджання, на якой былі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна-побытавых пытаннях Ігар Іванавіч Літоўчык, старшыня прафкама Галіна Іванаўна Дзянісава.

Каманда ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» годна выступіла ў спаборніцтвах і заняла 4-ае месца ў агульнакамандным заліку сярод 15 камандаў-удзельніц.

Па водгуках удзельнікаў і заўзятараў, спартакіяда прайшла маштабна і на досыць высокім роўні.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў і жадаем далейшых поспехаў, як у спартыўнай, гэтак і ў працоўнай дзейнасці!