Спартакіяда па міні-футболе

Спартакіяда па міні-футболе

У рамках праграмы круглагадовай Спартакіяды сярод прадпрыемстваў устаноў і арганізацый Аршанскага раёна 19 чэрвеня 2023 года прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя году міру і стварэння. Каманда ў складзе: Вадзіма Пунчанкі, Анатолія Камiсарава, Сяргея Ціханскага, Рамана Суслянкова, Паўла Валаткевiча, Змітра Сысоева, Уладзіміра Ермаловіча згулялі з наймоцнымі камандамі супернікаў Аршанскага раёна. Хлопцы хоць і не сталі прызёрамі, але імкнуліся да перамогі ўсімі сіламі. А галоўнае - зрабілі для сябе выснову: каб паказаць добры вынік трэба ўвесь час трэнеравацца і дасканаліць свае навыкі і майстэрства. І першае месца не прымусіць сябе чакаць, бо перамагае наймоцны! Поспеху нашым хлопцам на палях будучых футбольных бітваў!