У дзень усенароднай памяці

У дзень усенароднай памяці

Дэлегацыя ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» у складзе генеральнага дырэктара Случака П.А., выканаўцы абавязкаў намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльна - бытавых пытаннях Лiтоўчыка I.I., старшыні прафсаюзнай арганізацыі Дзянісавай Г.І., сакратара першаснай арганізацыі ОО «БРСМ» Макаранцавай Л.Ф. узяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да памятнага знака ваярам-вызваленнікам г.Оршы.