Адзіны дзень інфармавання ў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»

 Адзіны дзень інфармавання ў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»

У рамках правядзенні адзінага дня інфармавання ў ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» адбылася сустрэча з прадстаўнікамі працоўнага калектыву выязной групы інфармавання Аршанскага раённага выканаўчага камітэта ў складзе кіраўніка групы-першага намесніка старшыні райвыканкама Паца Сяргея Мікалаевіча і членаў групы –начальніка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага РВК Русаковай Алены Фёдараўны і намесніка начальніка Аршанскага РУУС – начальніка крымінальнай міліцыі Чорнага Міхала Сяргеевіча. Падчас інфармавання была даведзена актуальная інфармацыя на надзённыя тэмы. Не засталіся без увагі і пытанні завадчанаў- першым намеснікам старшыні Аршанскага РВК былі дадзены даручэнні адказным службовым асобам у 2024 годзе задаволіць актуальныя патрэбы працаўнікоў завода і жыхароў гарадскога мястэчка Балбасава.